Культура Мостовщины

Новости

13.01.2019
“Шчадраванне”

13 студзеня ў ноч перад старым Новым годам святкуецца другая, альбо шчодрая куцця. Адсюль і пайшла назва “Шчадраванне”, “гурты-шчодрыкі”. Вось і ў гэтым годзе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Курылавіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”, прыбраўшыся ў касцюмы Шчодрыка, Казы, Павадыра, Механошы, Дзеда і Бабы з каляднай зоркаю, хадзілі ад хаты да хаты аг. Курылавічы і праводзілі абрад «Шчадраванне на стары Новы год».
Гурт шчодрыкаў спяваў абрадавыя песні: “Шчодры вечар, багаты вечар”, “Го-го, Каза шэра”, рабілі “засеўкі” жытам на багаты і шчаслівы новы 2019 год, жадалі гаспадарам здароўя, дабрабыту, багацця, прыбытку ў хаце, любові і міру ў сям’і.
Таму людзі з нецярпеннем чакалі шчодрыкаў, дзякавалі за тое, што не прамінулі хаты, заранне гатаваліся да сустрэчы, адкрывалі ім вароты, дзверы хаты. Потым пасля абраду ад шчырага сэрца дзякавалі за добра праведзены абрад і запрашалі прыходзіць на наступны год. Асабліва ўдзячныя былі пажылыя людзі. Шчодрыкі нагадалі ім гады іх маладосці, калі Каляды былі самым любімым і вясёлым святам.

  Версия для печати
13.01.2019
"Ах этот Старый Новый год!"
13.01.2019
"Мелодии Рождества"
13.01.2019
"Этот старый Новый год"
13.01.2019
Колядки на старый Новый год
13.01.2019
«Вторая молодость»
12.01.2019
«Рождественская сказка»
10.01.2019
100-летие системы по труду и социальной защите
10.01.2019
Рождественский концерт
09.01.2019
«Под белым снегом Рождества»
Страницы

Социальные сети

Яндекс.Метрика

Контактная информация

231600, Гродненская область, г.Мосты, ул.Советская, д.50
80151532329
metodist.25@tut.by